11 лютага бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную віктарыну “Літаратурная краіна Агніі Барто”, прысвечаную творчасці вядомай дзіцячай паэткі. Мерапрыемства прайшло ў дзіцячым садзе, дзе бібліятэкар спачатку пазнаёміла дзяцей з творамі Агніі Барто, а затым, падчас віктарыны “Твае цацкі”, чытала вершы, а дзеці актыўна адказвалі на пытанні. Удзельнікі з вялікай цікавасцю разглядалі кнігі і прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні герояў твораў.



