/ 18 февраля, 2026

18 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці  прайшла выніковая нарада ўстаноў культуры Навагрудчыны па выніках 2025 года. Навагрудская раённая бібліятэка падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку  “Тры асобы – тры эпохі”, якая была прадстаўлена велічнымі і знакамітымі постацямі нашага краю – Елісеем Лаўрышаўскім, Яўхімам Храптовічам і Адамам Міцкевічам, жыццё і дзейнасць якіх узбагацілі культурную і літаратурную спадчыну і Навагрудчыны, і Беларусі. Увазе гасцей свята была прадстаўлена кніжная экспазіцыя “Гармонія культуры: кнігі і творчасць” , матэрыялы гісторыка-краязнаўчага праекта “Кірмаш – і ўвесь свет ваш”, які па выніках 2024 года атрымаў дыплом 3-яй ступені на рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” .

За плённую працу, высокі прафесіяналізм па выніках 2025 года былі ўзнагароджаны наступныя спецыялісты:

Ганаровай граматай Навагрудскага райвыканкама

Шаўчук Іна Анатольеўна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”

“Лепшы бібліятэкар”

Кокош Галіна Фёдараўна, загадчык Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі

Ганаровую грамату аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама атрымаў

Сап’янік Андрэй Віктаравіч, загадчык гаспадаркі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий