/ 24 февраля, 2026

24 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі “Барацьба за задароўе: супраць наркагандлю і залежнасці”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

У якасці галоўнага эксперта са змястоўным лекторыем па тэме прафілактыкі наркаманіі выступіла памочнік урача эпідэміёлага ДУ “Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Ангеліна Дзмітрыеўна Паршуціч.

У ходзе выступлення лектар прадставіла сістэматызаваны матэрыял, у якім раскрыла медыцынскія і сацыяльныя аспекты фарміравання розных відаў залежнасцей, а таксама іх разбуральны ўплыў на асобу і грамадства.

Падчас мерапрыемства асаблівая ўвага была ўдзелена прававым наступствам, звязаным з ужываннем і распаўсюджваннем забароненых рэчываў.

Навучэнцы знайшлі правільныя складаючыя для цэласнай пабудовы ўласнага “Я” і дапоўнілі свае варынты для здаровага ладу жыцця.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий