25 лютага бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў гімназію да вучняў 7“В” класа, дзе правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак урок мужнасці “Гонар. Годнасць. Гераізм”.
Бібліятэкары падрыхтавалі цікавую літаратурную праграму з віншаваннямі і інтэрактыўнымі заданнямі, расказалі пра гісторыю і значэнне Дня абаронцаў Айчыны. Дзеці з задавальненнем гулялі ў эрудыт-віктарыну на веданне ваеннай справы, адкрывалі для сябе цікавыя звесткі пра зброю, сімвалы, даты праз рэбусы і загадкі.






