26 лютага бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў госці да 3-х класаў гімназіі з гутаркай “Чытаць – гэта цікава!”. Дзеці адправіліся ў пазнавальнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг і часопісаў. Удзельнікам патрэбна было ўспомніць герояў кніг, казачныя прадметы, адгадаць загадкі, паразважаць пра добрыя і дрэнныя ўчынкі. Адказваючы на пытанні, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі даведацца нешта новае і яшчэ глыбей пагрузіцца ў чароўны свет літаратуры. У заключэнні дзеці паабяцалі быць частымі гасцямі біблятэчнага пункта.





