26 лютага бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі на гадзіну ведаў “Тропинки, которые ведут в пропасть”, прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, запрасілі вучняў 11 класа. На мерапрыемстве падлеткі даведаліся аб разбуральным дзеянні наркотыкаў, аб наступствах іх ужывання. Падчас гульні ўдзельнікі пачулі аб простых спосабах сказаць «не» на прапанову паспрабаваць наркотыкі. Яны пісалі словы-антонімы, звязаныя з праблемай наркаманіі, прадаўжалі выраз “Шчаслівае жыццё – гэта…”. І традыцыйна вучні пазнаёміліся з інфармацыяй на тэматычнай выставе “Наркотыкі – жыццё без будучыні”.




