/ 27 февраля, 2026

5 сакавіка бібліятэкары бібліятэчнага пункта  Навагрудскай раённай бібліятэкі для вучняў 9“В” класа сярэдняй школы №7 правялі ўрок-віктарыну “Асцярожна, беражы жыццё!”

Бібліятэкар  расказала, як наркотыкі разбураюць фізічнае і псіхічнае здароўе, прыводзяць да сацыяльнай ізаляцыі і страты блізкіх, пазбаўляюць чалавека будучыні. Акцэнтавалася ўвагу і на крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў.

Вучні  актыўна адказвалі на пытанні  размінкі “Альтэрнатыва”,  конкурса “Міфы і рэальнасць”, выконвалі творчыя заданні.

Кароткая дыскусія ў канцы паказала, што  мерапрыемства дапамагло лепш зразумець рызыкі, звязаныя з наркотыкамі, навучыла адмаўляцца ад небяспечных прапаноў і прымаць асэнсаваныя рашэнні, шукаць альтэрнатывы, якія робяць жыццё цікавым і поўным без шкодных прывычак.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий