/ 4 марта, 2026

3 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесяй Кузняцовай.

Алеся Георгіеўна Кузняцова – яскравы прадстаўнік новага пакалення беларускіх аўтараў, вядомая таксама як журналіст, прадзюсер, рэжысёр. Яе кнігі “Калі трашчыць лёд”, “Рускі пасадобль”, “Святло за гарамі”, “Медаль высакародных”, “Дзяўчына ў чорнай туніцы” і іншыя заваявалі прызнанне як у крытыкаў, так і ў шырокага кола чытачоў, у тым ліку на платформе “ЛітРэс”.

Госця прэзентавала наваградчанам свае кнігі і пагутарыла з прыхільнікамі літаратуры. Пісьменніца расказала пра свой творчы шлях, літаратурныя пошукі і крыніцы натхнення, падзялілася думкамі наконт ролі жанчыны ў сучасным грамадстве.

Завяршылася сустрэча памятнай аўтограф-сесіяй. Усе жадаючыя маглі не толькі атрымаць памятны подпіс на кнізе, але і асабіста паразмаўляць з пісьменніцай, зрабіць фатаграфіі на памяць. Алеся з радасцю падпісвала экзэмпляры сваіх кніг, пісала цёплыя пажаданні і дзякавала чытачам за падтрымку і ўвагу.

Мерапрыемства адбылося пры ўдзеле выдавецтва “Беларусь”. Менавіта ў гэтым старэйшым выдавецтве Рэспублікі выходзяць кнігі аўтара.

Дапоўніла мерапрыемства выстава-прагляд “Алеся Кузняцова. Натхненне ў кожным радку”.

Творчая сустрэча з Алесяй Кузняцовай стала значнай падзеяй для культурнага жыцця горада ў Год беларускай жанчыны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий