/ 4 марта, 2026

4 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка  ладзіла літаратурную студыю “Мудрасць і гумар: шлях Кандрата Крапівы”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі, беларускага байкапісца, драматурга, празаіка і мовазнаўцы. Удзел у  мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццёвым  і творчым лёсам юбіляра, прынялі ўдзел у інтэлектуальным заданні “Таямніцы дзеда Кандрата”, дзе адгадвалі загадкі і тлумачылі іх.  Прагучалі таксама чытацкія эцюды “Жывыя байкі Крапівы”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий