/ 4 марта, 2026

4 сакавіка для чытачоў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзіла літаратурна-інтэрактыўную праграму “Свята прыгажосці і дабрыні”.

Гучалі прыгожыя віншавальныя словы, вершы сучасных паэтаў і паэтаў-класікаў. Бібліятэкары падрыхтавалі музычнае папуры, дзе ўдзельнікі праграмы не толькі адгадвалі любімыя мелодыі маладосці, але і дружна падпявалі. І жанчыны, і мужчыны цудоўна разбіраюцца ў кветках,  гэта было прадэманстравана ў конкурсе “Пялёсткавая палітра”.  

Бібліятэкары ўручылі дарагім жанчынам віншавальныя паштоўкі, прыгожыя вясновыя цюльпаны і салодкі падарунак. Узнагародай сталі цёплыя словы ўдзячнасці і добрыя ўсмешкі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий