11 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла ў літаратурную гасцёўню “Майстры слова: рытмы і рыфмы натхнення” навучэнцаў першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з найлепшымі творамі айчыннай і замежнай літаратуры, што фарміруюць культурны код чалавека і чалавецтва. Кожная кніга – гэта цэлы свет, глыбокая думка і неацэнны жыццёвы ўрок. Гэта выдатна ілюструюць прадстаўленыя творы класічнай і сучаснай літаратуры. Навучэнцы здзейснілі невялікае займальнае падарожжа па 12 краінах свету ў інтэлектуальным заданні “Літаратурныя маршруты”, а таксама разгадалі назвы твораў мастацкай літаратуры, зашыфраваных у малюнках. Прагучалі прыгожыя паэтычныя радкі ў выкананні навучэнцаў і бібліятэкараў.








