/ 11 марта, 2026

14 сакавіка адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. Праваслаўная кніга – не звычайнае мастацкае апавяданне. Чытаць праваслаўныя кнігі — значыць адкрыць таямніцы духоўнага жыцця. Такія творы дапамагаюць знайсці адказы на важныя пытанні, якія ўзнікаюць у звычайным жыцці любога чалавека. Чытанне духоўнай літаратуры дазваляе адчуваць глыбокую сувязь з праваслаўнай традыцыяй. А праваслаўнаму чалавеку проста неабходна вывучаць гэты від літаратуры, бо менавіта яна фармуе падмурак веры і нясе ў сабе асаблівы духоўны зарад. Адметна яшчэ і тое, што гэты дзень адзначаецца падчас Вялікага пасту, які пачынаецца 23 лютага і заканчваецца 11 красавіка, напярэдадні Вялікадня.

Да Дня праваслаўнай кнігі ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўных зносін “У дні Вялікага посту”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі людзі пажылога ўзросту. На сустрэчу быў запрошаны настаяцель храма ў імя Святога прарока Іллі ў г.п. Любча протаіерэй Аляксандр Івойлаў. Ён распавёў прысутным пра значэнне посту ў жыцці праваслаўнага чалавека, пра тое, як пасціцца правільна. Айцец Аляксандр растлумачыў гасцям, што многія людзі няправільна разумеюць сэнс посту: зводзяць да галадання, якое царква лічыць непрымальным, і забываюць пра тое, што пост мае на ўвазе таксама штодзённыя малітвы, адмову ад брыдкаслоўя, благадумства. Прысутныя задавалі пытанні святару і атрымлівалі на іх вычарпальныя адказы. Бібліятэкар, у сваю чаргу, пазнаёміла з  кніжнай выставай “Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру”, на якой была прадстаўлена праваслаўная літаратура. Айцец Аляксандр падараваў бібліятэцы кнігі са сваёй бібліятэкі і атрымаў падарунак ад бібліятэкі – таксама кнігу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий