Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасілі вучняў 10 класа на прававую гульню “Закон для ўсіх і кожнага”. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды “Знатакі” і “Прававеды”. Для таго, каб праверыць ці ведаюць гульцы тэрміны, якія сустракаюцца ў Канстытуцыі, каманды разгадвалі прававую крыжаванку, удзельнічалі ў розных прававых конкурсах, выконвалі заданні. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Закон, па якім нам жыць”.






