13 сакавіка прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Ведаць закон змоладу”, прысвечанае Дню Канстытуцыі. У прававой студыі для вучняў было падрыхтавана «Канстітуцыя Беларусі — сімвал дзяржавы». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўным законам Рэспублікі Беларусь — Канстытуцыяй, распавяла пра прынятыя змены ў ёй шляхам праведзенага Рэспубліканского рэферэндуму. Таксама Вучні даведаліся, што Асноўны Закон дзяржавы у якім гаворыцца аб правах і абавязках кожнага чалавека, аб тых нормах, якія павінны выконваць усе. Таксама вучні даведаліся, што прававая сістэма дзяржавы пастаянна развіваецца і здзяйсняецца. Вучні былі праінфармаваны пра Дзіцячы прававы сайт, дзе можна паглядзець інфармацыю аб нарматыўных прававых актах, якія тычацца непаўналетніх, аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і інфармацыйна-пошукавай сістэме Эталон. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана гулня «Правіна, праванарушэнне, злачынства». Падчас групавой працы навучэнцы разгледзелі жыццёвыя сітуацыі і вызначылі, у якой з іх здзейснена правіна, у якой правапарушэнне, а ў якой— злачынства, выкарыстоўваючы для дапамогі Кодэксы Рэспублікі Беларусь. Хлопцы і дзяўчаты складалі пералік правоў і абавязкаў на дошцы і вучыліся іх вызначаць. Навучэнцы добра справіліся з інтэлектуальным заданнемі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёмілі навучэнцаў з юрыдычна навукова-папулярным часопісам “Юстиция Беларуси” і тэматычнымі матэрыяламі на іх старонках. Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная кніжная выстава.















