/ 17 марта, 2026

Год беларускай жанчыны – добрая нагода яшчэ раз успомніць імёны знакамітых літаратараў-жанчын, адзначыць каштоўнасць іх працы, талент і інтэлект.
17 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла кніжную гасцёўню «Жаночы голас беларускай літаратуры».
«Жаночы погляд»: 9 беларускіх аўтараў і кніг – такая падборка беларускай прозы ад нашых таленавітых суайчынніц знайшла адлюстраванне ў падрабязным аглядзе.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра адметнасць унутранага свету жанчын-пісьменніц, выбар тэм і іх асэнсаванне, асаблівасцях стылю.
Сустрэча, спадзяемся, стане імпульсам прачытаць упершыню ці перачытаць кнігі беларускіх аўтараў-жанчын, майстроў слова.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий