/ 27 марта, 2026

У дні вясновых канікул Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей 1-4 класаў на літаратурны аўкцыён “Книжное царство, дружное государство”. Для правядзення мерапрыемства ў бібліятэцы былі падрыхтаваны кнігі для «продажу», а таксама пытанні, на якія было прапанавана адказаць удзельнікам аўкцыёну.
Дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці і знаходлівасці. Самыя начытаныя атрымалі магчымасць «купіць» кнігу. Асаблівым попытам падчас гульні карысталіся кнігі аўтараў: Н.Носов «Живая шляпа», К.Паустовский “Кот-ворюга”, “Книга сказок В.Сутеева” і др. У завяршэнне мерапрыемства юныя чытачы ўсе «набытыя кнігі» маглі забраць для чытання дадому.
Сваім удзелам у гульні яны даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий