/ 27 марта, 2026

25 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла экалагічная студыя “Падарожжа па старонках нашай планеты”, на якую завіталі юнакі і дзяўчаты, што вучацца ў каледжы тэхналогій і бяспекі па спецыяльнасці “Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”.

Бібліятэкар расказала аб цікавых гістарычных фактах аховы прыродных багаццяў. Навучэнцы з вялікай увагай прагледзелі дакументальныя фільмы, прысвечаныя самым вострым экалагічным праблемам сучаснасці.

Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з новым выданнем Чырвонай кнігі Беларусі, даведаліся пра рэдкія і знікаючыя віды жывёл і раслін, якія маюць патрэбу ў нашай асаблівай абароне.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий