Весела і цікава падчас вясенніх канікул хлопчыкам і дзяўчынкам у бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі. На літаратурную гульню “Рознакаляровыя прыгоды” завіталі маленькія аматары кніг і чытання.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі захапляльнымі кнігамі. Свае таленты ўдзельнікі прадэманстравалі ў конкурсах і заданнях. Яны малявалі, адгадвалі загадкі і чыталі разам.
Кожны атрымаў прыемны падарунак па памяць, і нават знайшоў для сябе новых сяброў.




