25 сакавіка Харосіцкую сельскую бібліятэку наведалі дзеці з прышкольнага лагера «Колокольчики добра». З дзецьмі была праведзена краязнаўчая гадзіна «Знакамітыя жанчыны Нягневіцкай зямлі», прымеркаваная да Году беларускай жанчыны.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных са знакамітымі беларускімі жанчынамі. Падрабязна расказала пра жанчын якія жылі ў нашай мясцовасці. Гэта знакамітыя жанчыны, Героі Сацыялістычнай працы Кошур Марта Уладзіміраўна, Каранеўская Марыя Сяргееўна, Калала Праскоўя Лазараўна. Дэлегат Вярхоўнага Савета БССР Саўка Ніна Васільеўна. Шурак Ніна Пятроўна, якая аднавіла і захавала выразанне з паперы (выцінанка – выбіванка). Сіплевіч Раіса Паўлаўна, знакамітая беларуская мастачка.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з дзіцячымі кнігамі якія палучыла бібліятэка ў 2025 годзе.






