/ 7 апреля, 2026

7 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшло гісторыка-літаратурнае дасье “Шрамы канцлагера: гісторыя барацьбы і памяці”. Мерапрыемства прысвячалася Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа прайшлі маршрут па інфармацыйнай алеі памяці з бібліяграфічнымі прыпынкамі: Трасцянец – Азарычы – Мінскае гета – Калдычэва – Чырвоны Бераг – Пяты полк. Быў здзейснены відэа-экскурс па мемарыяльным комплексе “Трасцянец” і мемарыяльным комплексе, прысвечаным дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны “Чырвоны бераг” з дапамогай спецыяльнага праекта “Абеліскі вялікага подзвігу” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе  “Памяць наша – вязняў фашызму неўміручасць”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий