/ 7 апреля, 2026

7 красавіка, у рамках праекта «Ведаць закон змоладу», прайшоў інфармацыйны дайджэст «Шкодныя звычкі», прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. У ходзе інтэрактыўнай гутаркі з элементамі трэнінгу вучні дазналіся аб узнікненні Сусветнага дня здароўя, вядомых беларускіх спартсменах і іх выказваннях аб здароўі. Глядзелі відэаролік аб шкодзе курэння, правільна размеркавалі для сябе якія шкодныя і якія карысныя звычкі. Даведаліся, як шкодныя звычкі ўплываюць на здароўе падлетка, на ўсё далейшае жыццё маладога чалавека, як супрацьстаяць гэтым згубным звычкам. Асаблівую ўвагу надалі такой шкоднай звычцы сучаснай моладзі як курэнне. А таксама, хлопцы і дзяўчаты, шукалі, дзе замацаваны асноўныя палажэнні па абароне здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь. Разам навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба весці здаровы лад жыцця, мець захапленні, якія садзейнічаюць самаразвіццю і ўмацаванню здароўя.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий