/ 22 апреля, 2026

26 красавіка спаўняецца 40 год з дня жахлівай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды 22 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася  літаратурная кампазіцыя «Цень Чарнобыля: памяць і слова», на якую завіталі юнакі і дзяўчаты другога курса каледжа тэхналогій і бяспекі, што навучаюцца па спецыяльнасці “Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”.

Разам з бібліятэкарам навучэнцы зрабілі гістарычны экскурс у  трагічныя падзеі катастрофы. Прысутныя даведаліся аб прычынах узнікнення аварыі, аб масштабах трагедыі. Прагляд дакументальнага фільма, прысвечаны чарнобыльскай  аварыі, пашырыў веды пра экалагічныя наступствы для навакольнага асяроддзя, захворваннях, выкліканых радыяцыяй.

Бібліятэкар прадставіла творы гісторыка-дакументальнай  і мастацкай літаратуры. Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні навучэнцаў.

Цікавыя і малавядомыя факты пра Чарнобыль, дапамаглі навучэнцам  паглыбіць веды па тэме і сталі асновай для новых пытанняў.

Атрыманыя веды юнакі і дзяўчаты прымянілі ў разгадванні красворда і віктарыны, пытанні якіх датычыліся Чарнобыльскай катастрофы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий