/ 22 апреля, 2026

19 красавіка ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў прагляд літаратуры па  кніжнай выставе  “Пад сонцам грэліся бярозы, у белым тонкім палатне”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі.

Бібліятэкар расказала дзецям пра таленавітага пісьменніка, чые творы напоўнены любоўю да роднай зямлі і народа. Асаблівая ўвага была нададзена ўкладу Змітрака Бядулі ў развіццё беларускага краязнаўства, у развіццё нацыянальнай літаратуры, яго ролю як перакладчыка і публіцыста.

У завяршэнні мерапрыемства былі паказаны ілюстрацыі фотаздымкаў пісьменніка розных гадоў яго жыцця.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий