23 красавіка ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку запрасілі чытачоў пажылога ўзросту на экалагічную інфарміну “Чарнобыльская аварыя – 40 год”, прымеркаваную да Дня Чарнобыльскай катастрофы.
Разам з прысутнымі ў чарговы раз узгадалі трагічныя падзеі, якія адбыліся 40 год таму — 26 красавіка 1986 года. На фоне прэзентацыі бібліятэкар нагадала хроніку падзей тых страшных дзён, пазнаёміла прысутных з маштабамі катастрофы, расказала пра герояў Чарнобыля. Была падрыхтавана кніжная выстава “Чарнобыль у памяці і кнігах”, якая нагадвае нам аб каштоўнасці чалавечага жыцця, мужнасці людзей, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні краіны і ўсяго чалавецтва.



