/ 24 апреля, 2026

23 красавіка ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку запрасілі чытачоў пажылога ўзросту на экалагічную інфарміну “Чарнобыльская аварыя – 40 год”, прымеркаваную да Дня Чарнобыльскай катастрофы.

Разам з прысутнымі ў чарговы раз узгадалі трагічныя падзеі, якія адбыліся 40 год таму —  26  красавіка 1986 года. На фоне прэзентацыі бібліятэкар нагадала хроніку падзей тых страшных дзён, пазнаёміла прысутных з маштабамі катастрофы, расказала пра герояў Чарнобыля. Была падрыхтавана кніжная выстава “Чарнобыль у памяці і кнігах”, якая нагадвае нам аб каштоўнасці чалавечага жыцця, мужнасці людзей, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні краіны і ўсяго чалавецтва.

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий