/ 27 апреля, 2026

26 красавіка ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы была праведзена  экалагічная гадзіна “Чарнобыль: урок на будучыню”. У ходзе мерапрыемства дзеці  дазналіся пра самую страшную ядзерную катастрофу ХХ стагоддзя — аварыю на Чарнобыльскай АЭС, пра яе страшныя наступствы і пра мужнасць людзей, на чые плечы выпалі цяжкія выпрабаванні, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Разам з бібліятэкарам дзеці паглыбілі веды пра экалагічныя наступствы для навакольнага асяроддзя, захворваннях, выкліканых радыяцыяй.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий