/ 4 мая, 2026

З нагоды Свята працы Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку “Время созидать: в ритме майского солнца”. Аднайменая кніжная выстава прысвячалася стваральнай сіле працы, адзінству беларускага народа, прыгажосці роднай прыроды і нашай краіны.

Дзеці і дарослыя з задавальненнем гулялі ў мемарыну “Сімвалы Першамая”, дзякуючы якой гульцы не толькі патрэніравалі  зрокавую памяць і ўвагу, але і зрабілі невялікі экскурс у гісторыю свята. Карысталася папулярнасцю настольная гульня “Маленькія прафесіяналы”. Да ўвагі гасцей пляцоўкі прапаноўваліся пазлы з выявамі вясновых пейзажаў і сімволікай 1 Мая, а таксама творчыя заданні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий