/ 29 апреля, 2026

У красавіку ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава-інсталяцыя “Подых ветру прыгод”, якая рэалізуецца ў межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”.
У афармлення выставы ўдзельнічалі дзеці, якія прапаноўвалі свае ідэі. Карты скарбаў, компасы, старадаўнія куфры – усё гэта выклікала цікавасць дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту і не толькі. За месяц чытачамі была ўзята 21 кніга прыгодніцкага жанру. З дзецьмі 5-6 класаў правялі інтэрактыўную гульню “Падарожжа з Рабінзонам Круза”.
У ходзе гульні каманды “Піраты” і “Юнгі” пагрузіліся ў атмасферу марскіх прыгод. Нашы вандроўцы даведаліся цікавыя факты з біяграфіі аўтара, успомнілі герояў кнігі і значэнне марскіх тэрмінаў.  Яны прынялі ўдзел у конкурсах “Марскі слоўнік”, “Напачатку было …”, “Праверка памяці”. Вельмі спадабаўся дзецям конкурс “Семафорная азбука”, дзе яны расшыфроўвалі пэўны тэкст пры дапамозе гэтай  азбукі.
У фінале дзеці падвялі вынік  і зразумелі, што Рабінзон навучыў іх быць аптымістамі, верыць у лепшае і ў сябе, ісці наперад нягледзячы ні на што.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий