10 мая ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавай інфармацыі «Беларусі сімвалы родныя». З удзельнікамі мерапрыемства бібліятэкар пагаварыла аб кожным з сімвалаў, успомнілі гімн і разгледзелі герб. Падлеткі адразу звярнулі ўвагу на контур, які быў зменены. Абмеркавалі, чаму герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах найвышэйшымі сімваламі народа.



