9 мая Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку “Под звуки весны – расцветает Победа”. Бібліятэка прадставіла кніжную выставу-экспазіцыю “Сімфонія Перамогі”. На выставе бібліятэкары знаёмілі з класікай ваеннай прозы, навінкамі беларускай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, вершаванымі зборнікамі. Наведвельнікі пляцоўкі змаглі прыняць удзел у квэст-марафоне “9 імгненняў Перамогі” з шэрагам тэматычных лакацый, а таксама сфатаграфавацца на фотазоне.












