/ 8 мая, 2026

8 мая  бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі правёў для вучняў 4-га класа ўрок мужнасці “Мой родны край не абышла вайна”. Аповед ішоў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Навагрудчыны. Бібліятэкар зрабіла агляд мастацкіх і гісторычных кніг па тэме.  Дзеці даведаліся пра партызан і падпольшчыкаў, імёнамі якіх названы вуліцы горада.

Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі з паперы  голуба і напісалі на ім адно слова, якое асацыіруецца ў іх з мірам.

Урок скончыўся хвілінай маўчання ў памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий