/ 15 мая, 2026

15 мая, у Міжнародны дзень сям’і, бібліятэкары бібліятэчнага пункта правялі для навучэнцаў СШ №7 пазнавальную гульню “Мая сям’я”. Бібліятэкар расказала пра значэнне сям’і ў жыцці чалавека, пазнаёміла з літаратурай, дзе апісваюцца сямейныя адносіны.

Дзеці праявілі вялікую актыўнасць і з задавальненнем успаміналі прыказкі пра сям’ю, адгадвалі загадкі, рашалі розныя сітуацыйныя моманты, якія могуць здарыцца ў сям’і, адказвалі на пытанні пра роднасныя сувязі, напісалі правілы клапатлівага сына і дачкі, дзяліліся цікавымі выпадкамі, гісторыямі  і сямейнымі традыцыямі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий