Штогод 31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню, аб’яўлены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1987 годзе. Курэнне — гэта не проста шкодная звычка, гэта глабальная эпідэмія, якая забірае штогод да 8 мільёнаў жыццяў. Мільён з іх — ахвяры пасіўнага курэння. Галоўная мэта гэтага дня – нагадаць пра тое, якую шкоду прыносіць курэнне і дапамагчы адмовіцца ад шкоднай звычкі. У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі з гэтай нагоды працуе інфармацыйна-прафілактычная пляцоўка “Легкое дыхание: выбирай жизнь без табака”.
Для наведвальнікаў пляцоўкі бібліятэкары праводзяць агляды літаратуры па прафілактыцы тытунекурэння, даюць кароткую даведку аб шкодзе тытунекурэння, нагадваюць пра негатыўнае ўздзеянне гэтай шкоднай звычкі на арганізм чалавека, а таксама прапануюць маладым людзям выказаць сваё меркаванне да праблемы курэння. Кожны атрымаў прафілактычную ўлётку «Мы супраць курэння!»





