/ 4 июня, 2026

4 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі эколага-літаратурны пікнік “Лес поўны цудаў” для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера школы №7.

Бібліятэкар расказала пра ролю леса ў жыцці чалавека і экалогіі планеты, пра пісьменнікаў-натуралістаў, чые творы дапамагаюць убачыць прыгажосць леса і зразумець яго значэнне для чалавецтва. Дзеці даведаліся, якія таямніцы захоўваюць лясныя гушчары, хто хаваецца пад галінкамі магучых дрэў і якія цуды здараюцца на грыбных палянках.

Разам з бібліятэкарамі юныя следапыты разгадвалі лясныя загадкі і віктарыну пра звяроў і птушак, пазнаёміліся з кнігамі пра прыроду, прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульні, успомнілі, як паводзіць сябе ў лесе, каб не пашкодзіць прыродзе.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий