/ 5 июня, 2026

5 чэрвеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбылося гульнявое падарожжа “Наша зямля ў нашых руках”.

 Дзеці віртуальна падарожнічалі па станцыях, на кожнай з якіх выконвалі розныя заданні. Адна са станцый была «У свеце жывёл».

Дзяўчынкі і хлопчыкі ўспаміналі прыказкі аб прыродзе, казкі, творы, героямі якіх з’яўляліся жывёлы, паўтарылі важныя правілы беражлівых адносін да прыроды.

Яны не толькі актыўна і з цікавасцю прайшлі ўсе станцыі, але і адкрылі шмат новага і цікавага аб прыродзе.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий