/ 12 июня, 2026

Бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі 12 чэрвеня правялі для наведвальнікаў прышкольнага лагера сярэдняй школы №7 інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Хачу ўсё ведаць”, якая прапанавала праверыць свае веды ў розных галінах: ад гісторыі і літаратуры да навукі і сучаснай культуры. Удзельнікі адказвалі на пытанні рознай складанасці, выконвалі камандныя заданні і адкрывалі для сябе новыя цікавыя факты — яны шукалі адказы на незвычайныя пытанні выкарыстоўваючы свае веды і кемлівасць  і, вядома ж, кнігі з фонду бібліятэкі. Мерапрыемства спрыяла развіццю крытычнага мыслення, пашырэнню кругагляда, цікаўнасці да чытання і паказала, што працэс набыцця ведаў можа быць цікавым і незвычайным.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий