/ 12 июня, 2026

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі,  яна цёплая, як матуліна пяшчота!

У межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання” чэрвеньскую кніжную выставу было вырашана прысвяціць беларускай літаратуры “Вітаем цябе, беларуская кніга!”. Да ўвагі чытачоў прапанаваны мастацкія творы айчынных класічных і сучасных аўтараў.

З нагоды адкрыцця выставы з вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі правялі каманднае спаборніцтва “Беларуская скарбонка”. Змагаліся дзве каманды “Каласкі” і “Валошкі”. Удзельнікам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і паказаць веды па беларускай літаратуры, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак. Юных чытачоў праверылі на веданне беларускіх прыказак. У конкурсе на кемлівасць і веды, атрыманыя па беларускай літаратуры, дзеці разгадалі літаратурную крыжаванку. Таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў на родную мову, прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка. Затым успомнілі свае любімыя беларускія словы, напісалі іх на папяровых сэрцах і прымацавалі на шыльдачку “Любімае слова па-беларуску”. У камандным спаборніцтве юныя ўдзельнікі паказалі добрыя веды ў віктарынах, конкурсах і розных заданнях, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу да прыгожай і мілагучнай роднай беларускай мовы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий