/ 15 июня, 2026

13 чэрвеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у свяце “Любчанскі шпацыр Радзівілаў”.
Гасцей свята бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную пляцоўку “Любы сэрцу куточак”.
Наведвальнікі пляцоўкі мелі магчымасць пазнаёміцца з аднаіменнай выставай на якой былі размешчаны кнігі і фотаздымкі пра Любчанскі замак, царкву, мясцовых умельцаў .


Да ўвагі гасцей пляцоўкі прапаноўваліся пазлы з выявамі Любчанскага замка, маёнтка Храптовіча, а таксама гульня “Рыцарскі турнір”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий