Сюды прыходзяць дзеці, даведацца пра ўсё на свеце!» — пад такой назвай 13 чэрвеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла займальная экскурсія-падарожжа ў дзіўны свет кніг.
Дзеці даведаліся, як паводзіць сябе ў бібліятэцы і як беражліва, з любоўю ставіцца да кніг.
Хлапчукі і дзяўчынкі ўбачылі, што ў кожнай кніжкі ёсць сваё месца на стэлажы, каб яе можна было лёгка і хутка знайсці.
Рабяты змаглі самі абраць з паліц любыя кнігі і часопісы, якія спадабаліся.
З вялікім задавальненнем яны разглядалі яскравыя, маляўнічыя выданні ў зале дзіцячай літаратуры!
Экскурсія зрабіла на маленькіх гасцей вялікае ўражанне.

