«Чытаем, гуляем, перемагаем!«— такія словы сталі назвай і дэвізам літаратурнага падарожжа, якое правялі бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі ў чарговы прыход у прышкольны лагер гімназіі.
Займальныя гісторыі, забавы і сапраўдныя выпрабаванні чакалі дзяцей.
Мерапрыемства аб’яднала любоў да кніг і незабыўныя эмоцыі ад сумеснай гульні.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, змаглі выбраць любую кнігу для чытання, удзельнічалі ў літаратурных гульнях і атрымалі прызы.







