Бібліа-падарожжа “Пра Беларусь і беларусаў” 25 чэрвеня зладзіла каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі для чытачоў з вёсак Карнышы, Масцішча і Рэцемля. Вяскоўцаў чакаў агляд кніжных навінак, прысвечаных нашай краіне, а таксама калейдаскоп цікавых фактаў пра Беларусь. Кожны чытач напісаў добрыя словы-пажаданні нашай роднай Беларусі. Музыкальны падарунак падарыў добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.










