28 чэрвеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Пад блакітным небам Беларусі”.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар патлумачыла юным чытачам, чаму Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуецца менавіта 3 ліпеня, і ўзгадала мужнасць тых, хто падарыў нам мірнае неба.
Разам з хлопцамі раскрылі глыбокі сэнс і гісторыю галоўных сімвалаў Беларусі — герба, сцяга і гімна.
Абмеркавалі, чаму павага да іх з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.
Пасля пазнавальнай гутаркі хлапчукі і дзяўчынкі праверылі свае веды, наперабой адказваючы на пытанні, і пазнаёміліся з кніжнай выставай «Пад блакітным небам Беларусі».


