/ 2 июля, 2026

2 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства — бібліятэчны бульвар «Вясёлы астравок», які ператварыў звычайны летні дзень у сапраўдную кніжную прыгоду!

Юныя чытачы здзейснілі займальнае падарожжа на выдатны «Востраў чытання».
 Падчас гэтага шляху хлопцы паспяхова пераадолелі некалькі гульнявых станцый:
«Заліў вершаў» — тут яны дружна працягнулі чатырохрадкоўі і называлі іх аўтараў.
«Гара казак» — на гэтай вяршыні актыўна адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.

Скончылася мерапрыемства аглядам кніжнай выстаўкі «Чароўства кніжнага лета».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий