/ 7 августа, 2026

7 жніўня бібліятэкар бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правяла ўрок памяці для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 7. Сустрэча была прысвечана подзвігу беларускіх жанчын, якія нароўні з мужчынамі змагаліся за свабоду Радзімы.

Бібліятэкар расказала юным слухачам пра гераінь Гродзенскай вобласці і Навагрудскага раёна. Дзеці даведаліся пра лёсы Люсі Сечка, Веры Харужай, Вольгі Соламавай і іншых славутых зямлячак, чые імёны вядомыя ўсёй краіне.

Гісторыі гэтых жанчын — гэта не толькі факты ваеннага часу, але і невычарпальная крыніца натхнення, прыклад бязмежнай мужнасці і ўстойлівасці для ўсіх пакаленняў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий