9 жніўня на тэрыторыі Уселюбскага сельскага дома культуры адбылося свята «Мядовы вальс», у якім прыняла удзел і Уселюбскага сельская бібліятэка.
Ля выставы «Усё аб пчолах» удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дзіўнымі фактамі з жыцця галоўных працаўніц прыроды і атрымалі карысныя парады па пчалярстве, адправіліся на пошукі салодкіх скарбаў у займальнай квэст-гульні «У гасцях у пчол».
✨Дружна і з азартам прысутныя разгадалі цэлы кошык «прыемных пытанняў» і загадак-рэбусаў.
☀️Свята прайшло шумна і весела і не пакінула абыякавым ні аднаго ўдзельніка.

