9 жніўня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбыўся конкурс малюнкаў на асфальце «Намалюй казку».
Творчае мерапрыемства было накіравана на развіццё ў дзяцей уяўлення, мастацкіх навыкаў і цікавасці да літаратурных твораў.
У пачатку сустрэчы ўдзельнікі расказвалі пра свае любімыя казкі і пра казачных герояў.
Затым, узброіўшыся каляровымі крэйдамі, прыняліся ўвасабляць на асфальце сюжэты. Неўзабаве з’явіліся чароўныя героі і іншыя вядомыя дэталі казачнага свету.
Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі атрымалі невялікія памятныя прызы і словы падзякі за старанне і арыгінальныя ідэі.
Малюнкі на асфальце сталі яркім упрыгожаннем тэрыторыі каля бібліятэкі і будуць радаваць наведвальнікаў на працягу дня.


