/ 15 августа, 2026

✨15 жніўня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла займальная гульня-падарожжа “Па старонках любімых казак”‍.     

Разам з бібліятэкарам юныя чытачы здзейснілі літаратурны круіз:   

  • Успомнілі, што менавіта азначае само паняцце «казка». 
  • Даведаліся, якімі разнастайнымі бываюць віды казачных гісторый.
  • Пераканаліся, што наша бібліятэка – гэта самая сапраўдная, цёплая хата, дзе жывуць кнігі.

✍І тут іх чакаюць казкі самых розных аўтараў і народаў свету!

❤️На мерапрыемстве хлопцы даказалі, што яны ўмеюць сябраваць з кнігамі і шчыра любяць чытаць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий