/ 12 августа, 2026

12 жніўня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей на пазнавальны час “Беражлівасць ад А да Я”.

‍‍Юныя чытачы праз займальную гульню праверылі свае веды па рацыянальнаму выкарыстанню энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Дзеці разгадалі крыжаванку “Крыніцы цяпла і электрычнасці”.

Прынялі ўдзел у конкурсах: “Правільныя і адказныя ўчынкі”, “Паслухай – адкажы”, “Літары згубіліся”.

Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі выснову: “Святло, вада і цяпло — нашы сябры, а сяброў трэба берагчы”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий