16 верасня каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавала гісторыка-літаратурнае дасье “Беларусь – краіна адзінства і згоды” для атрымальнікаў сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ТЦСАН Навагрудскага раёна”. Бібліятэкары зрабілі экскурс у гісторыю Дня народнага адзінства. Расказалі пра падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях з 1921 па 1939 год і чаму 17 верасня стала знакавай датай для нашай дзяржавы. У аглядзе літаратуры знайшлі адлюстраванне важныя сацыяльна-значныя выданні і навінкі літаратуры.







