✨23 верасня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна зносін для школьнікаў «Шлях да поспеху: ад кнігі да прафесіі», прафарыентацыйнай накіраванасці.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з цікавай і важнай прафесіяй бібліятэкара:
-
даведаліся аб тым, якія функцыі і абавязкі выконвае супрацоўнік бібліятэкі і якімі ведамі і навыкамі ён павінен валодаць;
-
як арганізаваны працэс уліку і выдачы кніг.
Бібліятэкар прадставіла ўдзельнікам новыя кніжныя выданні і тэматычныя зоны бібліятэкі.
Удзельнікі экскурсіі атрымалі ўяўленні аб працы бібліятэкара, важнасці гэтай прафесіі, а таксама навучальных установах Беларусі, дзе можна атрымаць гэтую прафесію.
